Home
тон
Мой дзёньнік цяпер — толькі для ўзаемных сяброў. 

У гэтым, заўсёды верхнім, пасьце можаце задаваць любыя пытаньні — адкажу 
Таксама маю афіцыйны ЖЖ, у якім пішу пра літаратуру, крытыку, выкладаю артыкулы. Ён - адкрыты.

капялюш
Спадарства! Каб нам цікавей і зьмястоўней жылося-былося, абвяшчаем штомесячны конкурс на найлепшы пост у суполцы suc_biel_lit

Суполка suc_biel_lit - сучасная беларуская літаратура

Ім можа стаць што заўгодна: праблемны допіс, апытанка, ЖЖ-моб, інтэрв'ю, рэпартаж, нарыс, эсэ, вершы... Галоўнае - каб тэматычна быў у межах сучаснага беларускагна літаратурнага працэсу.
Азнаёміцца з падрабязнасьцямі )

Апошні пост

  • 18 Кст 2009 at 4:45 PM
лецишча
Сябры, у гэты ЖЖ я пісаць болей ня буду. І выдаляць яго ня стану.

Цяпер я жыву пад нікам [info]asia_paplausk . Перабірайцеся ;)

Tags:

Па нацыянальнасьці...

  • 11 Жнв 2009 at 1:10 PM
сіні
Была сёньня ў ЗАГСе. Па сваіх справах...
Запоўняла доўгую анкету. У графе "нацыянальнасць" без ваганьняў напісала "БЕЛАРУСКА". А вельмі добрая, мілая жанчына, якая будзе займацца гэтай маёй справай, кажа: "Нет. По національності вы можете быть только русская". рррралоаловлдаглвьбь НЯМА СЛОЎ. 

РУСКАЯ, вашу маць!...
мы_рыба
Аматары мастацтваў айчыннае прасторы, Алесь Мазанік і Ася Паплаўская (АМАП) перавыдалі 6 кружэлак Алеся Камоцкага, якіх ужо даўно няма ў продажы, але песьні зь якіх любімыя многімі аматарамі беларускае культуры.

Гэта кружэлкі "Дом"


Песьні на вершы Рыгора Барадуліна (01, 02, 04), Л. Паўлікавай (03), Сяргея Дубаўца (05), Ларысы Геніюш (06), М. Шэлехава (16), Алеся Камоцкага (07-15). Музыка Алеся Камоцкага. Выконкае Алесь Камоцкі.

Read more... )
тон
Фоткі клікабельныя. Пад кат адмыслова нічога не хавала...
сапраўдныя пачуцьці не схаваеш і не прыдушыш...


Горадня.

цяпер, сябры мае, калі я буду казаць, што нідзе, акрамя Менску, сябе не ўяўляю, можаце сьмела пытацца: а Горадня?.. сапраўды. гэта горад, у якім я сябе ўяўляю, я МАГУ там жыць...

да аўтаспыну мяне спрычыніла мая любімая Ната ([info]natatka_by). памятаеце справаздачу пасьля Калінкавіч? :)

Аўтаспын - гэта крута! сапраўды!.. адрэналін, крыху рызыкі, класныя людзі за стырном... сапраўды класныя. іншыя не спыняюцца - праязджаюць міма...

але Горадня...



выразы "раскажу вам пра Горадню" ды "пакажу Горадню" - збольшага пустыя. расказаць пра Горадню можа толькі сама Горадня... (так шмат запар ўжыла назву горада... але яна такая прыгожая, што ня грэх і паўтарыцца...)

я прапаную вам толькі віртуальна прайсьціся са мной па гэтым горадзе...

ітак, ай-да са мной!


прыехалі мы ў горад, адправіліся шукаць вул. Каліноўскага... акрамя таго, што нас ледзь не штрафанулі, дык яшчэ адзін казус прыключыўся: па дарозе вырашылі набыць мапу. я пытаюся ў Гроднааблсаюздруку:
- у вас мапа Горадні ёсьць?
- што?
- мапа Горадні...
- нет, нету.
тут Алёнка вырашыла перапытацца:
- у вас карта Городно есть?
- а! карта? есть!..

МДЗЯ! скажу я вам...

засяліліся мы ў гатэль "Беларусь" (ён варты асобнага паста, таму размову пра яго адкладзем...)й рушылі ў самае сэрца гораду... першае, што схапілі нашыя фотакамеры - Кафедральны кляштар Францыска Ксаверыя і манастыр іезуітаў, што насупраць Савецкай плошчы...



у комплекс зь ім уваходзіць найстарэйшая аптэка ня толькі Беларусі, але й Літвы, пабудаваная ў 1687 г. У ёй - музэй аптэчнай справы...

у панядзелак, на жаль, музэі не працуюць... а сёньня ў раён Савецкай плошчы мы не патрапілі :(

гуляць па старой Горадні - задавальненьне. І эстэтычнае, і маральнае... Узгадваць пра руйнаваньне памятнікаў архітэктуры ня хочацца - уж вельмі балюча...

усе выбітнасьці вельмі блізка адна да адной. за дзьве гадзіны можна зь лёгкасьцю усё абыйсьці... але,каб адчуць дух Горадні, каля кожнага помніку трэба прастаяць, падумаць... мы з Алёнкай каля кожнага будынку кругі намотвалі... а там - самае цікавае... але я апярэджваю сама сябе...

на шляху да наступнай выбітнасьці мы зарулілі ў дворык...


у такім доме я хацела б жыць... разгаварыліся зь мясцовая бабуляй - у доме няма электрычнасьці...



пакуль Алёнка размаўляла з жыхаркай, я фоткала двор... старэнькія ружовыя домікі, і... яблыні-яблыні.... усё белае... быццам снегапад прайшоў... супер!





а гэта там жа...у арцы...

каментарыі? непрэбныя....


наступным аб'ектам нашай пільнай увагі стаўся Благавешчанскі кляштар і манастыр брыгітак...

набытая намі мапа абяцала,што недзе каля кляштару мы пабачым лямус, пабудаваныў 1630 г. без адзінага цьвіка. Дарэчы, адзіная такая пабудова на тэрыторыі нашай магутнай Радзімы... яго мы так і не знайшлі :( патэлефанавала аднагрупніку Ільлі - ён давёў, што лямус знаходзіцца не на тэрыторыі кляштару... да таго ж, стан яго... самі разумееце


але нішто не даецца дарэмна! пакуль шукалі лямус, натрапілі на досыць мілы дворык...

мне адразу ўзгадалася маё дзяцінства: тады яшчэ не павырубалі кусты бэзу, што буйна расьлі пад вокнамі, і не баяліся (не саромеліся) вывешваць бялізну на вяроўках каля пад'езду...



далей патрапілі на такую прыгажосьць... я не магу праходзіць такія месцы, не спыніўшыся...





далей - вузкімі вулачкамі сярэднявечнага тыпу (як жа я іх люблю!!!)выходзім да Кляштару Здабываньня Сьвятога Крыжа і манастыра бернардзінцаў. што скажаш пра манастыры ды кляштары, якімі перапоўнена Горадня?.. ды нічога асабліва... манументальная прыгажосьць рэдка выклікае ў мяне бурную рэакцыю...



пераходзім дарогу і адкрываецца надзвычай цікавая панарама... узгаданы напачатку кляштар, танк - абавязковы (разам зь Леніным!)атрыбут гораду...

зьвярніце ўвагу на гэта чырвона-зялёнае мракобесіе безабразійэ, што на гаўбцах... нават у нашым гаротным Менску да такога (дзякуй Богу!) не дадумаліся!..





гэта - Драматычны тэатар. На мой погляд, будынак, як мінімум, наводзіць вусьціш на гараджан... ня верце прыгожым фота зь ягонай выявай...


пакідаем пачварнае стварэньне за сьпінай і рушым да Нёману, старога замку, новага замку...

справа - новы замак, наперадзе - Вежа пажарнага дэпо




праходзім крыху наперад і трапляем да... сінагогі. тут з намі адбылася цікавая сустрэча. вельмі цікавая!


абышлі мы будынак вакол, пагаманілі зь мянтом, якому, відаць, сумна стала ды трэ было скласьці пратакол, але мы легаламі аккзаліся, ага... правал...

дык вось. абышлі мы, значыць, сінагогу й хацелі рушыць да старога замку, але тут нас аклікае мужчына: "І пра што ж вы даведаліся, вакол абышоўшы?.." што нам застаецца? паціснулі плячыма... "а можна зайсьці ўнутар?" - пытаецца Алёнка. "А чаму не? вядома ж" - адказ... "хадзем", - ківаю я галавой і мы хочам рушыць... "а безь мяне нельга", - чуем... "ну тады хадземце з намі!" "во гэта іншая справа!" падыходзім да сінагогі... пасьля пытаньняў, ці ведаем мы, што значаць словы "сінігога", "іўдзей" і некаторых іншых пачынаецца доўгі, але надзвычай цмкавы расповед... за гадзіну (ці больш, не істотна), што мы гаманілі, перад намі прайшла сьціслая гісторыя рэлігіі..
.
цяпер мы ведаем, што такое Тора (я асабіста вельмі зацікавілася! абавязкова прачытаю!..), які па колькасьць Новы год адсьвяткавалі іўдзеі 13 верасьня 2007 году, колькі дзён нельга ўжываць сьпіртнога, каб нарадзіць здаровае дзіця, чаму сьвініна шкодная для здароўя, як зьявілася маца...

а пасьля - самае цікавае! чалавек гэты... не! ЧАЛАВЕК (!) гэты - ні хто іншы, як Уладзімер Гарадзенскі, як называюць яго апазыцыянэры, ці Уладзімер Пятровіч. у сінагозе ён працуе ахоўнікам... у яго ЧАТЫРЫ (!!!) вышэйшыя і дзьве сярэднія адукацыі! ён - гісторык, мастацтвазнаўца, філёзаф, эканаміст... плюс 2 сярэднія музычныя... спадар Уладзімер распавёў нам, што даная сінагога - адзіная ў сьвеце канцэртная. шмат чаго даведаліся мы карыснага, неабходнага для жыцьця... дзякуй яму за гэта. вялікі! самы шчыра! :)

я заўважыла: мне шчасьціць на доборых, разумных людзей. Алёнка па выхадзе з сінагогі мне сказала: зь ім мы яшчэ абавязкова сустрэнемся.


пасьля надзвычай прыемнай сустрэчы накіраваліся да старога замку... што сказаць? надзвычай прыгожа... здаецца, стаяў бы так на абрыве над Нёманам...







вось така панарама адкрываецца з пляца... прыгожа і вольна, праўда? :)



а гэта Нёман падчас заходу сонца... гэта тыя хьвіліны, калі застаесься толькі ты і акаляючая прырода, атмасфэра... менскае застаецца менскім і адыходзіць, глядісься ў люстра вады, і хочацца плакаць і сьмяяцца адначасова. так добра мне не было даўно. гармонія, якую не перадаш ніякімі фота ці словамі. яе й ня варта перадаваць. яна прыйдзе і да вас. у Горадні ці не, але прыйдзе. праўда.




стомленыя падымаліся да Каложы... не падымаліся - ляцелі.
я шла і думала: цікава, колькі год гэтым каменным прыступкам (дакладней, нават не прыступкам, а проста камяням)?..

Барыса-Глебская (Каложская) царква - адзіны храм на Беларус 12 стагоддзя, што не перабудоўваўся пасьля... але ж з правага боку яе абшылі плястыкам... напэўна, каб не руйнавалася...

стоячы пад мурамі Каложы, зразумела, як моцна я хачу ў Сынкавічы...


__________________________________________________________________



сёньня раніцай мы адправіліся на плошчу Тызенгаўза. а адтуль выйшлі проста да сябрука-Леніна :)) гыгы




Гарадскі парк імя Жылібера, у які патрапілі пасьля, - надзвычай прыгожае месца Горадні... яго немагчыма апісаць словамі - на яго трэба паглядзець хаця б на здымках. а яшчэ лепш (значна лепш!) пабыць у ім... сам-насам... ці з кніжкай :) чытаецца там суперскі, як я мяркую :)





з парку хуценька дабраліся да Сьвята-Пакроўскага кафедральнага сабору чым класная Горадня для турыста, дык гэта тым, што ўсё побач і бачна
здалёк. нават вуліцу шукаць ня трэба: шпікі кляштараў ды купалы цэркваў падкажуць правільны шлях ;)





апошняя выбітнасьць, якую мы наведалі, каб супакоіцца думкай, што пабачылі ўсе значныя будынкі Горадні, - Лютэранская кірха, пабудаваная замест драўлянай пратэстанцкай кірхі... стоячы насупраць яе бязьлюднай раніцай, Алёнка вырашала, якую рэлігію ёй абраць :) што праваслаўе? сумна...





я не была б сабой, калі б не пацягнула Алёнку на пошукі дома-музэя М.Багдановіча. плуталі-плуталі па вуліцы 1-га траўня, але знайшлі-такі ружовенькі домік, у якім з 1892 па 1896 гг. жыў Паэт...




пыталі-шукалі-езьдзілі-шагалі, але выйшлі-такі на трасу... ну што, Горадня... мілы, любы горад, ДА СУСТРЭЧЫ! мы абавязкова вернемся! :)






дзесятую частку падарожжа распавяла :)) але самае цікавае - усё роўна са мной ;))

Profile

тон
[info]asya_17
Ася Паплаўская
Website

Рэклама

Latest Month

2010
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com